Знайсці
11.04.2018 / 16:27РусŁacБел

У Мінску прэзентуюць калекцыю адзення, якое будзе трансфармавацца разам з целам падчас цяжарнасці і пасля яе

Новую калекцыю пад назвай «Мама ОМ» стварыла дызайнерка Кацярына Цікота, якая раней ужо выпускала рэчы, прысвечаныя перыяду мацярынства. 

Сукенка з калекцыі Tikota Mama. Фота tikota.com.

Калекцыя «Mama OM» распрацоўвалася сумесна з экспертамі праекта Mama Pro. Працэс падрыхтоўкі ўключаў у сябе прымеркі з удзелам цяжарных жанчын і маці, якія ўжо кормяць сваіх дзяцей.

Асаблівасць новага адзення ў тым, што яно трансфармуецца разам са зменамі цела будучай маці, жыватом, памерамі грудзей і гэтак далей.

«Намі ўлічваўся тэрмін цяжарнасці, штотыднёвыя змены ў арганізме жанчыны, актыўнасць мамы. Адзенне для цяжарных павінна быць не толькі зручным, але і прыгожым. Гэта важны аспект клопату пра маці», — падкрэслівае Дыяна Мардас, акушэр-гінеколаг, кіраўнік праекта Mama Pro.

Убачыць паказ на свае вочы можна будзе 14 красавіка 2018 года ў 17:00 у рамках Тыдня моды Беларусі (BFW). Важна адзначыць, што сродкі ад продажу квіткоў з паказу будуць накіраваныя на дабрачыннасць: пашыў «гнёздаў» для неданошаных дзяцей сацыяльна-дабрачыннай установай «Бэйбі Сторы».

Чытайце таксама:

«Я тру, ты трэш», «лёс склаЎся так»: інтэрв'ю з дызайнеркай Кацяй Цікота, якая прыдумляе хуліганістыя прынты па-беларуску

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера