Знайсці
11.04.2018 / 14:308РусŁacБел

Сусветная арганізацыя аховы здароўя налічыла ў сірыйскай Думе 500 пацярпелых з сімптомамі хімічнага атручвання

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ, агенцтва ААН) заявіла аб 43 загінулых і 500 пацярпелых у горадзе Дума ў Сірыі з сімптомамі, падобнымі да атручвання таксічнымі хімікатамі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце СААЗ, перадае РБК.

«Прыкладна 500 чалавек трапілі ў бальніцы з прыкметамі і сімптомамі атручвання таксічнымі хімікатамі. У прыватнасці, назіраліся прыкметы моцнага раздражнення слізістай, парушэнне дыхання і працы цэнтральнай нервовай сістэмы», — паведамляе арганізацыя, спасылаючыся на дадзеныя партнёраў па праграме Health Cluster.

Больш за 70 чалавек, якія схаваліся ў падвалах, загінулі. Смерць 43 з іх звязаная з сімптомамі, падобнымі на тыя, што ўзнікаюць пры ўздзеянні высокатаксічнага хімікату. «Дзве медустановы, па паведамленнях, пацярпелі ад гэтых нападаў», — адзначае СААЗ.

«Арганізацыя патрабуе неадкладнага доступу да месца нападу для аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым, ацэнкі іх стану», — заявіў намеснік дырэктара СААЗ Пітэр Салама.

Раней Арганізацыя па забароне хімзброі (АЗХЗ) заявіла аб планах ў найбліжэйшы час накіраваць у Думу сваіх інспектараў. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў адзначыў, што ў горадзе ўжо не вядуцца баі, ён кантралюецца сірыйскай арміяй і расійскай ваеннай паліцыяй. «Калі патрэбныя будуць гарантыі бяспекі інспектараў АЗХЗ, то яны будуць прадастаўлены», — казаў міністр. Лаўроў таксама адзначыў, што расійскія спецыялісты не выявілі ў Думе слядоў ужывання хімзброі.

ЗША лічаць, што ў горадзе мела месца ўжыванне хімічнай зброі. Адказным за атаку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў сірыйскага лідара Башара Асада. Паведамленне СААЗ з'явілася на фоне падрыхтоўкі заходніх краін — ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі — да адказу на сітуацыю ў Сірыі. Вашынгтон разглядае магчымасць нанясення маштабнага ўдару па яе тэрыторыі, піша The New York Times.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера