Знайсці
11.04.2018 / 16:0110РусŁacБел

У Грэнландыі знойдзеная небяспечная для планеты зона з ільдом чорнага колеру

Нарвежскія навукоўцы знайшлі «цёмную» зону на ледзяным шчыце ў Грэнландыі, якая ўтвораная пластом пылу і сажы. У зоне хутка растае лёд, што ўплывае на рост узроўню мора і стварае верагоднасць затаплення тэрыторый па ўсім свеце. Аб гэтым піша выданне Science Alert.

«Цёмная» зона дасягае 400 кіламетраў у даўжыню, а максімальная шырыня — 100 кіламетраў. На яе тэрыторыі расце багавінне цёмнага колеру, якое сілкуецца часціцамі вугляроду і надае лёду характэрнае адценне. У выніку зніжаецца альбеда — здольнасць паверхні адлюстроўваць сонечныя прамяні. Замест гэтага лёд толькі паглынае энергію і пачынае хутка раставаць.

Вада, у сваю чаргу, спрыяе росту багавіння. Нават невялікае пацяпленне прыводзіць да раптоўнага росту іх колькасці, а ў выніку расце плошча «цёмнае» зоны, і лёд пачае раставаць яшчэ хутчэй. Так узнікае эфект зваротнай станоўчай сувязі.

Навукоўцы высветлілі, што самы вялікі ўнёсак у скарачэнне аб'ёмаў лёду робіць сажа ад лясных пажараў і іншых працэсаў гарэння. Яна адказвае за 73% зменлівасці альбеда.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930