Даслаць навіну
Знайсці
10.04.2018 / 23:56 38

Лукашэнка распавёў, як марыў стаць журналістам, і пра тое, як адна фраза змяніла жыццё

І як школьнікам пісаў вершы

Павялічыць выяву

president.gov.by

У дзяцінстве Лукашэнка марыў стаць журналістам, аднак не вельмі прыемная сустрэча з адным з рэдактараў СМІ і парада будучай цешчы прымусілі яго адмовіцца ад гэтай ідэі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ. Гэты фрагмент паказаў тэлеканал АНТ.

«Маё першае жаданне было — паступіць на факультэт журналістыкі», — кажа кіраўнік дзяржавы.

Аднак яго будучая цешча, у той час настаўніца ў школе, заявіла, што трэба ісці вучыцца ў педінстытут на гістарычны факультэт. Маўляў, гэта дазволіць зрабіць кар'еру па партыйнай лініі.

— Ну добра, вясковаму хлопцу сказала настаўніца, намеснік дырэктара школы, я і пайшоў, — падзяліўся Лукашэнка.

Ён таксама ўзгадаў пра тое, як яшчэ школьнікам насіў свае вершы галоўнаму рэдактару адной з газет.

— Я пешшу прыйшоў па шпалах, у адзін бок, напэўна, кіламетраў 15 з Александрыі да Шклова. І назад потым, у валёнках, зімой. Прынёс яму свае вершы. Ён так прачытаў, прачытаў, нахабна (адкідвае стос папер убок): «Гэта вершы? Гэта проза».

Дзве хвіліны — я выйшаў адтуль. Ішоў дадому і плакаў. Вось так вось можна адвярнуць чалавека ад усяго адной фразай.

Tut.by

0
паручнік Хмель / адказаць
11.04.2018 / 14:34
Вось так, адной неабдуманай фразай гэты рэдактар нанёс вялізную шкоду нашай краіне. Хай бы лепей быў яшчэ адзін графаман.
0
проста ганьба.. / адказаць
11.04.2018 / 14:42
Белорусская народная мечта, ды нават бы не паступіў! Калі нават у 60 гадоў такую пургу нясе, то ўяўляю, што за веды былі ў 18 гадоў. 
0
сябр / адказаць
11.04.2018 / 15:31
Пакуль у такія хлуслівыя гісторыі будуць верыць хай жа нават і чвэрць насельніцтва - нічога ня зменіцца ў краіне. Няўжо не зразумела, што гэта чарговы дыскусійны фарс? Вам чвэрць стагоддзя такіх жартаў яшчэ нічога не дала зразумець? Матка боска...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31