Знайсці
10.04.2018 / 23:1935РусŁacБел

Кіраўнік камісіі: Прычынай крушэння самалёта Качыньскага пад Смаленскам быў выбух

Антоні Мацерэвіч

Прычынай гібелі членаў урадавай дэлегацыі пад Смаленскам на чале з экс-прэзідэнтам Лехам Качыньскім ў 2010 годзе стаў выбух на борце самалёта Ту-154М. Пра гэта заявіў старшыня падкамісіі па расследаванні Смаленскай катастрофы, экс-міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч ў эфіры тэлеканалу TVP1.

«Пасажыры былі забітыя выбухам у самалёце перад сутыкненнем з зямлёй. Гэта стала прычынай іх смерці», — заявіў Мацярэвіч. Паводле яго слоў, тэзіс пра тое, што самалёт знішчаны выбухам, пацвярджае факт, што дзверы ўрадавага самалёта са значнай сілай ўгразлі ў зямлю. Аднак на іншых фрагментах самалёта выяўлена дзеянне высокай тэмпературы, адзначыў ён. Пра выбух на борце паветранага судна сведчаць таксама і эксперыменты, якія былі праведзены урадавай падкамісіяй.

Мацярэвіч адзначыў, што выбух у самалёце быў такой сілы, што польскіх генералаў, якія сядзелі ў гэтай частцы самалёта, разарвала на дробныя фрагменты. Ён паведаміў, што тэхнічны рапарт адносна прычын катастрофы будзе абнародаваны на працягу некалькіх тыдняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера