Знайсці
10.04.2018 / 18:56РусŁacБел

Вялікагруз абарваў лінію электраперадачы на Дзяржынскага ў Мінску. Рух ускладнены

Вялікагруз ў Мінску абарваў лінію электраперадачы, вядуцца рамонтныя работы, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 17.20 па праспекце Дзяржынскага на скрыжаванні з праспектам Любімава.

Вялікагруз вышынёй больш за 5 м рухаўся ў напрамку МКАД. На скрыжаванні ён зачапіў і абарваў лінію электраперадачы, пасля чаго схаваўся з месца здарэння. «Быў затрыманы відавочцам ўжо на МКАД», — паведамілі ў ДАІ.

Інспектары выклікалі супрацоўнікаў «Мінгарсвятла», якія прыступілі да рамонтных працаў. Мяркуецца, што на іх спатрэбіцца каля 1,5 гадзіны. Рух на дадзеным участку ўскладнены, інспектары ДАІ рэгулююць яго ўручную. Дзяржаўтаінспекцыя просіць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні маршрутаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера