Даслаць навіну
Знайсці
08.05.2018 / 13:28 10

Як гэта было. ФОТЫ бабуль, якіх унукі навучылі рабіць сэлфі

Ужо праз некалькі дзён, 10 мая, мы абвесцім імёны тройкі фіналістаў нашага конкурсу з Samsung «Навучы бабулю рабіць сэлфі!» У гэты ж дзень пачнецца адкрытае галасаванне за найлепшае з іх, яно працягнецца тыдзень. Аўтар фотаздымка, які атрымае найбольшую колькасць галасоў, выйграе адразу два новенькія смартфоны Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+.

Павялічыць выяву

Смартфоны ўжо чакаюць пераможцаў у рэдакцыі «Нашай Нівы».

Тройку прэтэндэнтаў на перамогу вызначаць вядомая пара беларускіх фатографаў Лейдзік + Канаплёў, а таксама фатограф «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін.

5 мая мы спынілі прыём фотаздымкаў на конкурс, але днямі дадалося яшчэ адно сэлфі. Яго выклаў Мікалай Богдан, праўнук 97-гадовай спадарыні Серафімы. Яна — адна з некалькіх жыхароў спаленай у 1943 годзе вёскі Любель, якім удалося ўратавацца.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

На гэтым пазітыўным сэлфі — вялікая сям’я колішняй бухгалтаркі з вёскі Вострава (Слонімскі раён) Алены Трафімовіч. Для 79-гадовай Алены зрабіць сэлфі — раз плюнуць, бо яна і ютуб асвоіла, і скайп, і ўсе навіны ў інтэрнэце ведае раней за дзеда, які па звычцы штовечар уключае «Панараму» на тэлевізары.

Павялічыць выяву

Пра Ніну і Паўла Іванік мы распавядалі: гісторыя іх кахання, якая цягнецца ўжо больш за 50 год, скарыла сэрцы многіх чытачоў. За абнаўленне фотаальбомаў у сям’і адказвае якраз Ніна Аляксандраўна. А Павел Міхайлавіч сочыць за папаўненнем запасаў мёду, малака, а ў летні сезон — грыбоў і ягад.

Павялічыць выяву

Яшчэ адна ўдзельніца конкурсу з імем Ніна сёлета будзе святкаваць з мужам 65-годдзе сумеснага жыцця! За гэты час у сямейнай пары Маславых нарадзіліся 5 дзяцей, а ў тых, у сваю чаргу, — 5 сваіх дзяцей і 9 унукаў. Пара Маславых — адзіныя пастаянныя жыхары вёскі Завароты на Шклоўшчыне, што раней была вялікай і густанаселенай. Але дбанні то пра агарод, то пра кветкі, то пра гасцей сумаваць ім усё не даюць.

Павялічыць выяву

А гэта — Леанід Сцепаненка і Віктар. Розніца ва ўзросце ў дзядулі і ўнука — 70 год! Віктар кажа, што, калі ён быў маленькім, дзядуля шмат чаму яго навучыў: і малаток у руках трымаць, і мужным быць. «Дзядуля з малатком на лецішчы, і я маленькі побач. Разам будавалі, разам гулялі. Дзядуля мне распавядаў пра сваё жыццё, дзяцінства. А яно ў яго было няпростае. Калі яму не споўнілася яшчэ і 7 год, пачалася Вялікая Айчынная вайна. Немцы захапілі іх вёску, дзядуля са старэйшай сястрой трапілі ў канцлагер, але ім удалося збегчы…». Цяпер прыйшоў час унуку вучыць дзядулю. Леанід Васільевіч — лёгкі на пад’ём, таму адразу пагадзіўся на першае сэлфі.

Паглядзець сэлфі ўсіх удзельнікаў на старонцы конкурсу

nn.by

1
стары / адказаць
21.04.2018 / 10:59
justman, ...Нельга гаварыць дяучынам ,,прыгожая,, бо будуць усе жыцце у люстэрка паглядаць,ды...
1
хамса / адказаць
08.05.2018 / 17:29
цяжка выбраць лепшых - лепшыя ўсе)
1
С.А. / адказаць
08.05.2018 / 23:02
Эх, ім бы кожнаму па смартфоне..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31