Знайсці
10.04.2018 / 21:562РусŁacБел

Xiaomi прадставіла маленькі камп'ютар з галасавым памочнікам для дзяцей 

Xiaomi на сваёй краўдфандынгавай пляцоўцы прадставіла прыладу Xiaoxun Children Computer — дзіцячы камп'ютар з функцыяй галасавога памочніка, піша igeekphone.com.

Паводле апісання прылады, у яе базе знаходзіцца больш за тры мільёны гісторый і казак, якія віртуальны асістэнт можа чытаць перад сном, 50 000 дыялогаў з рознымі персанажамі, а таксама больш за дзве тысячы навучальных практыкаванняў.

Да камп'ютара можна падключыць мікрафон для баўлення часу з караоке.

Бацькоўскі кантроль дазваляе абмяжоўваць час працы камп'ютара. Ён абсталяваны 7-цалевым IPS-дысплэем з разрозненнем 1024 на 600 пунктаў, 4-ядзерным працэсарам з тактавай частатой у 1,2 ГГц, камерай з падтрымкай запісу Full HD-відэа і акумулятарам на 4000 мАг. Працуе пад кіраваннем АС Android 6.0 Marshmallow. Інтэрфейс зроблены максімальна простым і зразумелым для дзіцяці. 

У Кітаі апарат па перадзамове даступны за 111 даляраў. Можна меркаваць, што ў Беларусі ён з'явіцца няскора, бо падтрымлівае пакуль толькі ангельскую ды кітайскую мовы. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930