Знайсці
10.04.2018 / 16:252РусŁacБел

24 тысячы украінцаў атрымалі грамадзянства краін ЕС у 2016 годзе

У 2016 годзе грамадзянства краін-сябраў ЕС атрымалі 24 тысячы украінцаў, паведамляе Еўрастат.

Агулам у 2016 годзе каля 995 тысяч чалавек атрымалі грамадзянства адной з краін ЕС, у 2015 годзе гэты паказчык складаў 841 тысячу чалавек, а ў 2014-м — 889 тысяч чалавек.

Больш за ўсё пашпартоў адной з краін ЕС ў 2016 годзе атрымалі грамадзяне Марока (101 300 чалавек, з якіх 89% атрымалі грамадзянства Іспаніі, Італіі або Францыі), грамадзяне Албаніі (67 500 чалавек, 97% атрымалі грамадзянства Італіі або Грэцыі), Індыі (41 700 чалавек, амаль 60% атрымалі брытанскае грамадзянства), Пакістана (32 900 чалавек, больш за палову атрымалі брытанскае грамадзянства), Турцыі (32 800 чалавек, амаль палова атрымала нямецкае грамадзянства), Румыніі (29 700 чалавек, 44% атрымалі італьянскае грамадзянства).

Пашпарты краін ЕС атрымалі 24 тысячы украінцаў, 60% з іх атрымалі грамадзянства Германіі, Румыніі, Партугаліі ці Італіі. У 2015 годзе грамадзянства краін ЕС атрымалі 19 тысяч украінцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930