Знайсці
10.04.2018 / 21:0028РусŁacБел

З кожным годам беларускія куры нясуць усё менш яек — інфаграфіка

У гаспадарках Беларусі штогод атрымліваюць больш за 3,5 мільярда яек, а сярэднестатыстычны беларус за год ужывае 250-300 штук (з улікам прадуктаў, якія змяшчаюць яйкі), перадае БелТА.

Але вось цікавы факт: пачынаючы з 2010 года сярэдняя колькасць яек, якія зносіць адна курыца-нясушка, штогод толькі памяншалася, і толькі ў 2017 годзе троху падрасла. Так, у 2010-м на адну нясушку прыходзілася 303 яйкі за год, а ў 2016 — усяго 275. 

Ні ў адной з буйных беларускіх птушкафабрык, куды мы патэлефанавалі, нам не змаглі патлумачыць, з чым можа быць звязанае такое падзенне.

А вось сярэдняя цана дзясятка, як бачна з інфаграфікі, за мінулы год зменшылася з 2,11 рубля да 2 рублёў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера