Знайсці
10.04.2018 / 13:3780РусŁacБел

Лукашэнка: Пакуль я прэзідэнт, 25 сакавіка дзяржаўным святам не будзе

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пакуль ён знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта, дзень абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка дзяржаўным святам не будзе. Так кіраўнік краіны адказаў на пытанне ад інтэрнэт-карыстальнікаў, падчас сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ, піша БелТА.

Адказваючы на пытанне, кіраўнік дзяржавы сказаў, што заўчасныя размовы пра тое, каб зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным святам. Ён падкрэсліў, што пакуль ён знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта, гэтага не будзе.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі ўжо ёсць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня.

«У нас ёсць Дзень Незалежнасці, і калі б мы тады не перамаглі, то сапраўды ніякай незалежнасці не было б», - — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што як гісторык па адукацыі звяртаўся да гэтай тэмы [ролі БНР], вывучаў існуючыя меркаванні і прыйшоў да высновы, што ў Беларусі пакуль не разумеюць, што такое БНР і якую ролю яна адыграла.

На думку Лукашэнкі, у гэтай часткі беларускай гісторыі не ўсё відавочна. З аднаго боку, стваральнікі БНР хацелі адзінства для краіны, з другога — звярталіся па дапамогу да нямецкага кайзера.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера