Знайсці
10.04.2018 / 12:597РусŁacБел

Лукашэнка: Чыноўніка, які не размаўляе з журналістам, мы заменім

president.gov.by

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ, піша БелТА

«Я не ведаю, як гэта вы будзеце рабіць, але калі я пачую або ў інтэрнэце прачытаю, што чыноўнік не размаўляе з журналістам і не дае тую інфармацыю, якую павінен, і перш за ўсё асноўным нашым журналістам і СМІ, робіце неадкладна прапановы аб яго замене. Бо другі раз будзе вельмі балюча для яго», — папярэдзіў Лукашэнка Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства інфармацыі.

Ён адзначыў, што часам з-за няўмення чыноўнікаў пракаментаваць нейкую праблемную сітуацыю гэта даводзіцца рабіць кіраўніку дзяржавы, каб «расхлёбваць гэты бруд». «Калі ты прыйшоў міністрам, намеснікам, кіраўніком прадпрыемства, давай размаўляй з журналістамі, як бы ні было цяжка і складана», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым, паводле яго слоў, і самі журналісты павінны быць больш настойлівыя, дамагаючыся каментарыяў ў чыноўнікаў.

Пытанне аб узаемадзеянні з афіцыйнымі асобамі і іх адмовах парой пракаментаваць тую ці іншую праблему падняла на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы гендырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч. Паводле яе слоў, кіраўнікі ўсіх рангаў і узроўняў павінны разумець, што, калі ў іх ёсць інфармацыя, ёю трэба дзяліцца, пакуль праблема не набыла разбуральных маштабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930