Знайсці
10.04.2018 / 13:375РусŁacБел

«Пекін паказвае, што Беларусь — прывілеяваны партнёр»: эксперт пра незвычайны трохдзённы візіт міністра абароны Кітая

Адным з першых візітаў новага міністра абароны Кітая Вэй Фэнхэ стаў прылёт у Беларусь — ён быў тут тры дні, з 5 па 8 красавіка, меў сустрэчы з вышэйшым камандаваннем Беларусі. 

Асабліва інтрыгуюча гучала фармулёўка дамовы, падпісанай бакамі па выніках сустрэчы — кітайскі міністр паабяцаў Беларусі «бязвыплатную ваенную дапамогу». 

Вэй Фэнхэ і Андрэй Раўкоў, фота mil.by.

Пра што тут можа ісці гаворка? 

У прэс-службе ведамства кажуць, што не маюць чаго дадаць да ўжо апублікаванай расплывістай інфармацыі. 

Але на гэту тэму для «Нашай Нівы» выказаўся вайсковы эксперт Аляксандр Алесін. 

«Звычайна такая дапамога ўяўляе сабой нелятальныя сродкі, — кажа Алесін. — Былі ўжо выпадкі, калі кітайцы дарылі нам абсталяванне для пералівання крыві, іншую тэхніку для шпіталяў. Дарылі аўтамабілі павышанай праходнасці «Дракон», дарылі пару браневікоў і, відаць, зробяць нейкае дапаўненне да гэтых падарункаў, бо неяк абяцалі 30 аўтамабіляў для адной з рот ССА». 

Алесін упэўнены, што ні пра які альтруізм тут казаць не выпадае. 

«Як казаў экс-кіраўнік нашага ВПК Гурулёў, кітайцы нічога проста так не робяць — паўсюль разлік і тактыка. Справа ў тым, што за часам санкцый Кітай атрымаў шмат ваенных і касмічных тэхналогій савецкага паходжання менавіта праз Беларусь. Нават Расія тады не вельмі ахвотна дзялілася, бо сябравала з ЗША. Тыя ж сродкі аптычнага зандавання Зямлі, сродкі навядзення, цягачы — усё гэта Кітай атрымаў ад нас. Відавочна, што яны спадзяюцца і надалей на нашыя заводы ВПК, на нашы інстытуты і праграмістаў, якія маглі б падзяліцца нейкімі сваімі напрацоўкамі і сістэмамі кіравання. Мне здаецца, што такія візіты і падарункі — гэта такая заяўка на працяг супрацоўніцтва ў галіне ваенных тэхналогій. Хай некаторыя ў Расіі кажуць, што Кітай з нас ужо ўсё высмактаў, але відавочна, што гэта не так», — сказаў эксперт. 

Таксама Алесін думае, што такія шчыльныя сувязі нервуюць Расію. 

«Расія хацела б манапалізаваць свой уплыў на Беларусь. Ёй не падабаюцца блізкія кантакты Беларусі з іншымі краінамі. Тым больш, у гэтай сітуацыі Беларусь заручаецца падтрымкай ўплывовага сябра Рады бяспекі ААН, што гіпатэтычна звужае любыя не зусім здаровыя, можа быць, планы Расіі на гэты рэгіён — Кітай паказвае, што Беларусь — гэта яго прывілеяваны партнёр, на якім завязаны інтарэсы. З другога боку, Расія не дзеліцца з намі сваімі тэхналогіямі, і не збіраецца гэтага рабіць. Таму лагічна, што тыя ж ракеты мы хочам атрымаць ад Кітая. Пакуль Расія не гатовая выказваць незадаволенасць публічна, дэклараваць такія настроі пакліканы прыдзяржаўныя эксперты, якія ўжо выказваюцца ў такім кірунку», — падсумаваў ён. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930