Знайсці
10.04.2018 / 12:411РусŁacБел

Беларусу пагражае расстрэл: чатыры гады таму ён забіў суайчыннікаў у Падмаскоўі

Па дадзеных следства, у лютым 2014 года паміж брыгадамі вальшчыкаў лесу з Беларусі, якія знаходзіліся на заробках на тэрыторыі Маскоўскай вобласці, адбыўся жорсткі канфлікт.

«Увечары 23 лютага 2014 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, чацвёра мужчын адной брыгады збілі траіх знаёмых з другой брыгады. У выніку нанясення множных удараў рукамі, нагамі, драўлянай бітай, крэслам і іншымі прадметамі двое пацярпелых памерлі на месцы здарэння», — паведамляе Следчы камітэт.

Трэці пацярпелы выжыў.

Двое з нападнікаў былі затрыманыя на наступны дзень пасля забойства. Абодва атрымалі ў Расіі тэрміны каля 18 гадоў.

Двое іншых мужчын схаваліся ад паліцыі і вярнуліся ў Беларусь.

Адзін з іх быў забіты ў жніўні 2016 года ў Талачынскім раёне.

Апошні фігурант, жыхар Сенненскага раёна, быў затрыманы ўвосень 2017 года. Яго змясцілі пад варту, прад’явілі абвінавачванні ў забойстве. Цяпер матэрыялы справы перадалі ў суд. Мужчыну пагражае найвышэйшая мера пакарання — расстрэл.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930