Знайсці
10.04.2018 / 12:235РусŁacБел

Дзіцячага футбольнага суддзю падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі

footbik.by

Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне дзіцячага футбольнага арбітра і былога члена КДК і камітэта па этычных пытаннях АБФФ Юрыя Талкачова. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік ведамства Марына Дранькова.

«Заведзена крымінальная справа ў дачыненні да 40-гадовага жыхара сталіцы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем Інтэрнэта) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў 9 красавіка. Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, з яго удзелам праводзяцца следчыя дзеянні», - распавялі ў СК.

Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Пра затрыманне Юрыя Талкачова стала вядома напярэдадні: людзі з аўтаматамі і ў масках выводзілі супрацоўніка АБФФ з будынка на праспекце Пераможцаў, 20/3.

Беларуская федэрацыя футбола пацвердзіла затрыманне, але адзначыла, што прычына затрымання не звязаная з выкананнем ім дагаворных абавязацельстваў перад АБФФ.

Юрый Талкачоў уваходзіў у склад КДК і камітэта па этычных пытаннях АБФФ, але быў выключаны з яго пасля скандальнай «справы Верамко».

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930