Знайсці
10.04.2018 / 12:304РусŁacБел

Эксперт сцвярджае, што раскрыў таямніцу будаўніцтва Стоўнхенджа 

Даследаванне гісторыка Майка Пітса паказала, што два камені са старажытнага мегалітычнага збудавання Стоўнхендж, што ў Англіі, стаялі на тым месцы задоўга да таго, як людзі пачалі там сваю дзейнасць. Пра гэта пішаDaily Mail.

Фота: Вікіпедыя.

Навуковец сцвярджае, што першапачаткова два з найбуйнейшых валуноў комплексу былі выпадковым чынам размешчаныя так, што з пэўнага ракурсу сонца ў самы доўгі і кароткі дзень года заходзіць і садзіцца наўпрост паміж імі. Заўважыўшы такую асаблівасць, старажытныя людзі вырашылі стварыць на тым месцы вялікае збудаванне.

Стоўнхендж узводзіўся ў некалькі этапаў і цяперашні выгляд набыў каля 3,5 тысячы гадоў таму. Некаторыя з валуноў людзям даводзілася пераносіць за некалькі сотняў кіламетраў. Аб прызначэнні збудавання ходзяць розныя версіі: як мяркуецца, гэта магло быць нейкае сакральнае месца або абсерваторыя.

Майк Пітс займаецца вывучэннем старажытнае гісторыі брытанскіх земляў і ёсць адным з нешматлікіх навукоўцаў, што праводзяць раскопкі на тэрыторыі Стоўнхенджа.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера