Знайсці
10.04.2018 / 11:1623РусŁacБел

Лукашэнка: Частка функцый мусіць перайсці ад прэзідэнта іншым галінам улады. Але не цяпер

У сценах Белтэлерадыёкампаніі праходзіць сустрэча кіраўніка краіны з журналістамі дзяржаўных СМІ. Ніводнага прадстаўніка незалежных СМІ не паклікалі.

president.gov.by

12:59

Чыноўніка, які не размаўляе са СМІ, мы заменім, сказаў сёння Лукашэнка.

«Я не ведаю, як гэта вы будзеце рабіць, але калі я пачую або ў інтэрнэце прачытаю, што чыноўнік не размаўляе з журналістам і не дае тую інфармацыю, якую павінен, і перш за ўсё асноўным нашым журналістам і СМІ, робіце неадкладна прапановы пра яго замену. Бо другі раз будзе вельмі балюча для яго», — папярэдзіў Лукашэнка Адміністрацыю прэзідэнта і Мінінфармацыі.

Кіраўнікі ведамстваў павінны публічна агучваць свае пазіцыі і каментаваць важныя падзеі, сказаў ён.

12:42

«Самым жорсткім чынам патрабую: зрабіце тэлебачанне лепш».

«Каб карцінка была і падача матэрыялу. Каб журналіст сказаў дзве прапановы і каб у кропку. Я хачу глядзець толькі свае каналы. Я занадта нацыяналістычны ў гэтым плане», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

12:35

Таксама Лукашэнка звярнуўся да нядаўняга здарэння ў Салігорску, калі з-за ўзгарання ў падвале бальніцы эвакуявалі 299 чалавек. Па словах кіраўніка дзяржавы, хуткая рэакцыя на здарэнне звязана ў тым ліку з нядаўняй трагедыяй у ГЦ «Зімовая вішня» ў Кемераве. «Кемерава нас скаланула, — адзначыў Лукашэнка. — Трыста чалавек эвакуявалі за імгненне».

Пры гэтым ён нагадаў аб жорсткай адказнасці за парушэнні ў гарантаванні бяспекі ў масавых месцах. Ён запатрабаваў разабрацца ў прычынах здарэння ў Салігорскай бальніцы.

12:30

Лукашэнка таксама сёння распавёў пра сваю дыету.

«Тры яйкі раніцай, у абед — мяса, увечары — рыба, колькі хочаш. Цвёрдая дыета, бялковая», — сказаў ён.

Паміж асноўнымі прыёмамі ежы ў кіраўніка дзяржавы ёсць і невялікія перакусы. У той жа час, звярнуў увагу Лукашэнка, разам з правільным харчаваннем важна займацца спортам — каля дзвюх гадзін у дзень.

Што тычыцца саміх прадуктаў, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сілкуецца тымі ж, што і ўсе беларусы. «Я ем тое, што ясцё і вы, толькі ў зусім малых колькасцях», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён любіць параўноўваць, як адзін і той жа прадукт вырабляюць на розных прадпрыемствах краіны.

Купляе ён прадукцыю ў звычайных крамах, часам і на Камароўскім рынку. «Шчаслівы, што ў нас у Беларусі абсалютна бяспечнае харчаванне», — заявіў ён.

12:10

Беларусам яшчэ трэба будзе зразумець ролю БНР, сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што як гісторык па адукацыі звяртаўся да гэтай тэмы, вывучаў існуючыя меркаванні. Лукашэнка прыйшоў да высновы, што ў Беларусі пакуль не разумеюць, што такое БНР і якую ролю яна адыграла.


12:06

Урочышча ў Курапатах павінна быць прыведзена ў парадак як мага больш аператыўна.

Пытанне пра Курапаты на адрас кіраўніка дзяржавы паступіла ад чытачоў. Лукашэнка адзначыў, што год ці паўтара таму даручыў сваёй Адміністрацыі разабрацца з гэтым пытаннем.

«Час сканчаць гэтую валтузню на касцях. Вы зацягнулі прадстаўленне прэзідэнту макета гэтага ўрочышча. Пакладзіце мне на стол дакументы, каб я мог зацвердзіць і мы стварылі там месца для душы. Трэба больш аператыўна скончыць гэта, прывесці ў парадак гэты лес, урочышча, паставіць самы просты помнік, ці капліцу, ці яшчэ нешта — мы прымем рашэнне. Каб чалавек, які спачувае сем'ям і пакутуе, што загінулі людзі, прыйшоў туды, прынёс кветкі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

11:59

Лукашэнка таксама заявіў, што праблема дармаедаў ёсць не толькі ў Беларусі, але і іншых краінах

Ён адзначыў, што з рашэннем падобнай праблемы сутыкаюцца і ў іншых дзяржавах, да прыкладу, у Расіі. Лукашэнка падкрэсліў, што асноўная сутнасць дэкрэта №1 у тым, каб людзі працавалі і аплачвалі прадастаўленыя дзяржавай паслугі, у тым ліку аховы здароўя, ЖКГ.

11:51

Без працы не будзе ніякага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і ніякія рынкавыя механізмы не выратуюць, сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў правільнасць таго, што ў свой час краіна не пайшла па шляху шокавых рэформаў і пераўтварэнняў.

Лукашэнка падкрэсліў значнасць таго факту, што шмат хто ў Беларусі сапраўды ганарыцца сваёй краінай. «І мы не балбатнёй стварылі незалежную Беларусь, а рэальна. З намі лічацца!» — сказаў беларускі кіраўнік.

11:38

Каментуючы перспектывы ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, Лукашэнка адзначыў, што, з яго пункту гледжання, частка функцый павінна перайсці ад прэзідэнта іншым галінам улады. Пры гэтым ён лічыць, што момант для змены Канстытуцыі яшчэ не наступіў.

11:28

Кажучы пра задачы, якія сёння стаяць перад СМІ, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што частка з іх адлюстравана ў новым законе аб СМІ. У прыватнасці размова ідзе аб развіцці айчыннага кантэнту на тэлебачанні. Пры гэтым сам закон, падкрэсліў Лукашэнка, закліканы «абараніць нашых людзей ад патоку неправеранай, ілжывай, дэструктыўнай інфармацыі»

11:24

«Не ведаю, як у вас, але ў мяне шалёная настальгія. Даўно я ў вас не быў (у Белтэлерадыёкампаніі). У былыя часы я вельмі часта бываў тут. Напэўна, гэта добрае пачуццё. Таму давайце дамовімся, што я не на прэс-канферэнцыю прыйшоў. А у нас тут адбудзецца сумленная і шчырая размова, — сказаў кіраўнік краіны. — Мы ўсе робім адну справу. Таму для мяне вельмі важна, каб адбылася шчырая размова. вы ж не толькі журналісты, але вы — грамадзяне. Свядомыя, адукаваныя, інфармаваныя грамадзяне Беларусі».

***

11:10

Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае ролю СМІ ў сучасным свеце, дзе на першы план выходзяць не ўзброеныя сутыкненні, а інфармацыйныя войны. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ, паведамяе БелТА.

«Сродкі масавай інфармацыі адным ударам могуць падмяць так, што становіцца страшна», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930