Знайсці
10.04.2018 / 11:1726РусŁacБел

«Гэта галімы бес!» — эпічнае ВІДЭА, як даішнікі затрымлівалі п’яных пацаноў на раёне, а тыя адбіваліся

7 красавіка мінскія даішнікі затрымалі двух п’яных хлопцаў у мікрараёне Чыжоўка.

Па версіі мінакоў, п’яныя хлопцы ўтраіх спалі ў машыне, хоць адзін з іх і сядзеў за стырном, але рухавік заведзены не быў.

Па версіі ДАІ, міліцыю выклікалі відавочцы, якія паведамілі, што п’яная кампанія катаецца па двары, піша «Анлайнер».

У выніку з машыны вышлі трое хлопцаў. Двое актыўна супраціўляліся даішнікам, адзін адцягваў інспектара ад свайго сябра, а другі ўвогуле ўдарыў міліцыянта.

Прычым відэа здарэння апублікавалі як міліцыянты, так і мясцовыя жыхары, чые сімпатыі аказаліся на баку падвыпіўшых хлопцаў. 

Хлопцаў — 27-гадовага і 30-гадовага — затрымалі. Медагляд выявіў 1,6 праміле ў аднаго і 2,5 у другога.

Цяпер Следчы камітэт праводзіць праверку, на хлопцаў можа быць заведзена справа за гвалт у дачыненні да міліцыянта.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930