Легенда Старога Быхава: гетман-вампір
Восень 1655-га. Пад сценамі Быхаўскага замка, адной з наймагутных фартэцыяў Вялікага Княства Літоўскага, ужо год топчуцца царскія войскі. Аблогу ўзначальвае наказны гетман Войска Запарожскага Іван Залатарэнка.
Страшная слава ішла пра казацкага правадыра: пры ўзяцці Гомеля, Рэчыцы, Глуска, Бабруйска не шкадаваў ні старых, ні малых, «умыўся» крывёю людской. У гэтую жудасную вайну пад назвай «Патоп» людзі згодныя былі здавацца любому царскаму ваяводу, абы не вампіру Залатарэнку.
Пасля «подзвігаў» пад Мінскам і Вільняй вярнуўся казацкі гетман на Дняпро, «даціснуць» Стары Быхаў. Смела вёў казакоў у атакі, неаднойчы выязджаў на герц (гарцаваў перад пазіцыямі праціўніка), каб адчайнай адвагай узняць баявы дух.
Ні страла, ні куля яго не бралі. Па абодва бакі лініі бою людзі верылі, што Залатарэнка — зачараваны.
У гэты крытычны момант святары з быхаўскага касцёла прапанавалі мясцоваму арганісту Тамашу падстрэліць Залатарэнку: «Яго дэманы пільнуюць. Але ніводзін бес не ўстоіць супраць сілы шчырай малітвы!» Адслужылі імшу, адлілі срэбную кулю. Тамаш узяў мушкет і залез на званіцу касцёла, з якой адкрываўся від на бастыёны.
Якраз пачынаўся чарговы штурм. У віхуры бою арганіст убачыў Залатарэнку, які вёў у атаку казакоў. Прыцэліўся, стрэліў… Дым разышоўся…
Што ж было далей?
Пра гэта змогуць дазнацца ўдзельнікі экскурсіі «Легенды Падняпроўя». Ужо 15 красавіка «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных пабачыць унікальныя месцы і пачуць старыя паданні нашай зямлі. Падрабязней пра маршрут і праграму — на сайце zamak.by.
Далучыцца да экскурсіі можна пазваніўшы па нумарах:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58Або праз электронную пошту:
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807