Знайсці
10.04.2018 / 10:2714РусŁacБел

Даляр вырас адразу на пяць капеек, а еўра — на шэсць з паловай

Падзенне расійскага рубля пацягнула за сабой і істотнае аслабленне беларускага.

На таргах у Мінску 10 красавіка даляр ЗША вырас на 0,0501 (+2,54%) да 2,0258 беларускага рубля. Гэта гадавы максімум.

Апошні раз у гэтым годзе даляр каштаваў больш за два рублі на таргах 14 студзеня, а потым апусціўся ніжэй за 2 рублі і больш не перавышаў яе. Курс 1 студзеня складаў 1,9727 беларускага.

Еўра сёння вырас адразу на шэсць з паловай капеек (+0,0651, або 2,68%) да 2,4878 беларускага. Гэта таксама гадавы максімум. 1 студзеня курс еўра складаў 2,3525 беларускага.

А абсалютны максімум еўрапейскай валюты быў два гады таму, на таргах 12 лютага 2016, 24 956 беларускіх рублёў (2,4956 — дэнамінаваных).

Расійскі рубель зніжаецца. Курс апусціўся адразу на 11 капеек (-0,1083, -3,32%) да 3,2507 беларускага за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930