Знайсці
10.04.2018 / 09:2237РусŁacБел

Пастаянная прадстаўніца ЗША ў ААН: Кроў сірыйскіх дзяцей — на руках Расіі

На экстраным пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, скліканым у сувязі з меркаванай хімічнай атакай у прыгарадзе Дамаска, прадстаўніца ЗША Нікі Хэйлі заявіла, што Расія вінаватая ў гібелі мірных жыхароў у Сірыі.

Пасяджэнне было склікана па ініцыятыве дзевяці членаў арганізацыі — Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Польшчы, Нідэрландаў, Швецыі, Кувейта, Перу і Кот-д'Івуара.

Захад абвінавачвае рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада ва ўжыванні хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва на тэрыторыі Думы — аднаго з населеных пунктаў Усходняй Гуты ў прыгарадзе Дамаска.

Паведамлялася пра гібель дзясяткаў людзей. Ва ўсіх загінулых былі сімптомы, якія паказвалі на прымяненне хімічных атрутных рэчываў.

Расія заявіла, што доказаў хімічнай атакі няма. Улады Сірыі палічылі абвінавачванні ў адрас сірыйскай арміі непераканаўчымі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыме рашэнне па сірыйскім пытанні да 12 гадзін серады па часе Усходняга ўзбярэжжа.

Хэйлі падкрэсліла: яна не ставіць пад сумнеў інфармацыю аб хімічнай атацы ў Сірыі. Яе арганізатара яна назвала пачварай: «Злучаныя Штаты поўныя рашучасці зрабіць так, каб монстр, які ужыў хімічную зброю супраць сірыйскіх дзяцей, панёс пакаранне».

Дыпламат таксама адзначыла, што ўжо казала пра жахі хімічных нападаў ў 2017 годзе і, апісваючы ў Радзе Бяспекі ААН выгляд мёртвых сірыйскіх дзяцей, «малілася, каб гэта ніколі не давялося рабіць ізноў».

Паводле яе слоў, няма сэнсу казаць пра гэта зноў — пасля яе леташняга даклада «ніводны ўрад не павінен быў бы мець справы з Сірыяй». Хэйлі таксама заявіла, што «рукі Расіі - ў крыві сірыйскіх дзяцей, а іранскія сілы робяць астатнюю брудную працу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930