Знайсці
10.04.2018 / 09:0010РусŁacБел

Аман Тулееў узначаліў парламент Кузбаса

Былы губернатар Кузбаса Аман Тулееў абраны старшынёй абласнога савета народных дэпутатаў, паведамляе «Інтэрфакс».

На пазачарговай сесіі парламента 10 красавіка за яго кандыдатуру прагаласавалі 38 з 39 дэпутатаў. Тулееў быў адзіным кандыдатам на пасаду спікера.

Тулееў узначальваў Кемераўскую вобласць з 1997 года. 1 красавіка 2018 года ён падаў у адстаўку. Гэта адбылося праз тыдзень пасля пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня», у выніку якога загінулі 64 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930