Знайсці
10.04.2018 / 08:4560РусŁacБел

Расія пагражае ЗША «сур'ёзнымі наступствамі» ў выпадку удараў па Сірыі

Прадстаўнік Расіі ў ААН Васілій Нябензя паведаміў, што Масква папярэдзіла ЗША аб сур'ёзных наступствах, калі Штаты вырашаць нанесці ўдар па сірыйскіх войсках. Нагадаем, што Дональд Трамп раней прыгразіў, што адказныя за хімічныя атакі ў Сірыі «дорага заплацяць».

«Як неаднаразова заяўляла наша Міністэрства абароны, па запрашэнні сірыйскага ўрада там на законных падставах знаходзяцца расейскія вайскоўцы. Мы неаднаразова папярэджвалі амерыканскі бок аб магчымых вельмі негатыўных наступствах магчымага ўжывання імі зброі супраць законнага сірыйскага ўрада і, у асаблівасці, калі ўжыванне гэтай зброі, не дай бог, вядома, зачэпіць нашых вайскоўцаў, якія законна знаходзяцца ў Сірыі», — сказаў расійскі дыпламат на пасяджэнні Рады бяспекі ААН.

«Тое, што мы чуем зараз, сведчыць пра тое, што разглядаецца ваенны сцэнар, што вельмі небяспечна, і мы спрабуем гэта падкрэсліць». «Як мне здаецца, яны перасякаюць небяспечную тонкую лінію, што небяспечна само па сабе і для свету», — дадаў Нябензя.

На просьбу пракаментаваць праект рэзалюцыі, прапанаваны ЗША па Сірыі, Васіль Небензя адзначыў, што ён «змяшчае цэлы шэраг непрымальных палажэнняў», а ўнесеныя туды амерыканскім бокам папраўкі «робяць яго яшчэ горшым».

Расія і Дамаск называюць паведамленні аб новай хімічнай атацы ў сірыйскай Думе правакацыяй.

«Цяпер нават ніхто і не слухае пра тое, што не было ніякай хімічнай атакі. Запушчаны працэс, які, на жаль, можа скончыцца вельмі дрэнна», — сказаў Нябензя.

Увечары 9 красавіка Рада Бяспекі ААН сабралася на пасяджэнне, на якім абмяркоўвалася меркаваная хімічная атака ў сірыйскім горадзе Дума. Адказнасць за яе ЗША, Вялікабрытанія і Францыя ўскладаюць на сілы Башара Асада, Расію і Іран абвінавачваюць у тым, што яны падтрымліваюць сірыйскі рэжым. 

Злучаныя Штаты разглядаюць варыянт міжнароднага ваеннага адказу на меркаваную хімічную атаку ў сірыйскім горадзе Дума. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе ЗША.

Суразмоўцы выдання канкрэтных планаў не раскрылі, але паведамілі, што мэтамі, па якіх могуць быць нанесеныя ўдары, могуць стаць аб'екты, звязаныя з праграмай хімічнай зброі ў Сірыі.

Агенцтва са спасылкай на апытаных экспертаў называе магчымай мэтай і аэрадром Хмеймім, дзе базуюцца расійскія ВКС.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930