Знайсці
09.04.2018 / 23:0329РусŁacБел

Расійскага паэта прысудзілі да 330 гадзін працы за верш пра Украіну

У Расіі паэта Аляксандра Быўшава прысудзілі да 330 гадзін абавязковых прац за публікацыю на асабістай старонцы Укантакце верша «На незалежнасць Украіны», паведамляюць «Грані».

У якасці дадатковага пакарання на асуджанага, настаўніка нямецкай мовы па прафесіі, накладзена трохгадовая забарона працаваць у школе.

45-гадовы Быўшаў, жыхар мястэчка Кромы, абвешчаны вінаватым па частцы 1 артыкула 282 КК Расіі (распальванне нянавісці альбо варожасці).

У прысудзе заяўляецца, што Быўшаў падтрымлівае «рэжым, які склаўся на Украіне пасля дзяржаўнага перавароту 2014 года». Былі зацытаваныя паказанні сведак абвінавачвання. У іх сярод іншага адзначалася, што паэт «заўсёды асуджаў палітыку Расеі ў дачыненьні да Абхазіі».

«Быўшаў адмоўна адклікаецца пра кіраўніцтва Расіі, спрабуе навязаць сваё меркаванне, — таксама гаварылася ў сведкавых паказаннях. — У жыцці не склалася — вось і вырашыў пайсці шляхам Іуды». Вучні ў школе, заяўляў адзін са сведкаў, ставіліся да абвінавачанага негатыўна і крычалі яму следам «Бэндэравец!».

Адзначалася, што «Быўшаў выказвае свой пункт гледжання, адрозны ад меркавання пераважнай большасці насельніцтва Расіі», а таксама што «маці Быўшава з'яўляецца ўкраінкай і, магчыма, заахвочвае Быўшава да негатыўных выказванняў пра Расію».

Сам паэт віну не прызнаў. Ён не адмаўляў факта публікацыі верша, аднак настойваў, што мае права на выказванне меркавання.

Верш «На незалежнасць Украіны» — палемічны адказ на аднайменную антыоду Іосіфа Бродскага (1992), вытрыманую ў духу вялікарускага шавінізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930