Знайсці
09.04.2018 / 17:3560РусŁacБел

У выніку амерыканскіх санкцый 50 найбагацейшых расіян страцілі за дзень амаль $12 мільярдаў

Агульнае багацце 50 найбагацейшых людзей Расеі за дзень скарацілася больш чым на $ 11,7 мільярдаў, вынікае з дадзеных экспертаў часопіса Forbes, якія разлічваюцца ў рэжыме рэальнага часу. Капіталы ўдзельнікаў спіса Forbes скарачаюцца следам за падзеннем расійскага фондавага рынку, піша РБК.

Лідарам па стратах стаў Алег Дзерыпаска, чыё багацце на фоне рэзкага зніжэння кошту папер Rusal і En + Group скарацілася амаль на чвэрць, або на $1,3 мільярда. Эксперты Forbes ацэньваюць багацце Дзерыпаскі ў панядзелак у $4 млрд, тады як на момант публікацыі рэйтынгу мільярдэраў Forbes 2018 года было $6,7 мільярда.

Тыя ж $ 1,3 мільярда страціў і асноўны ўладальнік «Нарыльскага нікелю» (кошт акцый 9 красавіка абваліўся больш чым на 15%) Уладзімір Патанін, якога ў адрозненне ад Дзерыпаскі Мінфін ЗША пакуль не аднёс да ліку «алігархаў».

Затое трэцяе і чацвёртае месцы сярод лідараў страт дня засталіся за Віктарам Вексельбергам (мінус $908 мільёнаў) і Сулейманам Керымавым (мінус $813 мільёнаў). Абодва яны апынуліся ў апублікаваным 6 красавіка Мінфінам ЗША дадатку да санкцыйнага спіса.

Яшчэ двое фігурантаў дакумента страцілі пакуль прыкметна менш. Андрэй Скоч, па падліках Forbes, стаў бядней на $106 мільёнаў, Уладзімір Багданаў — на $47 мільёнаў. А на капіталах Ігара Ратэнберга і Кірыла Шамалава падзенне фондавага рынку 9 красавіка, па меркаванні Forbes, не адбілася зусім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031