Знайсці
09.04.2018 / 16:401РусŁacБел

Жыхар Магілёва займаўся пастаўкай наркотыкаў з Расіі

У аднаго з жыхароў Магілёва канфіскаваны наркотыкі, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Па наяўнай інфармацыі, маладыя людзі, працуючы ў Расіі ахоўнікамі ў начных клубах Санкт-Пецярбурга, займаліся пастаўкай наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у Беларусь.

У Магілёве 7 красавіка былі затрыманыя два актыўныя удзельнікі руху. У аднаго з іх, 25-гадовага магілёўца, у ходзе асабістага дагляду выяўлена і канфіскавана прыкладна 22 грамы амфетаміну. Таксама ён захоўваў пры сабе каля 40 грам неўстаноўленага рэчыва (меркавана гашышу) для далейшага распаўсюджвання.

Следчым камітэтам у дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.3 арт. 328 КК, які прадугледжвае крымінальную адказнасць да пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера