Знайсці
09.04.2018 / 15:5546РусŁacБел

«Прывет! Я з Украіны, давай абдымемся»: як піцерцы рэагавалі на такі заклік ВІДЭА

Трое расійскіх акцёраў Раман Прытула, Наталля Церахава і Антон Мошачкаў выйшлі на вуліцы Санкт-Пецярбурга з шыльдачкай «Прывет! Я з Украіны, давай абдымемся». Мэта — паглядзець на рэакцыю жыхароў расійскага горада на такі заклік.

Як адзначаюць акцёры напрыканцы роліка, абнялася з імі вялікая колькасць людзей. «Ніводнага адмоўна настроенага чалавека не было», — кажуць яны.

Шмат хто падыходзіў са словамі: «Мы ж браты». Некаторыя прапаноўвалі нешта паказаць пэўным «мудакам». «Рожы трэба біць», «Дай бог, каб усё было, як раней».

Аўтары эксперыменту напрыканцы заклікаюць «заставацца людзьмі». Зрэшты, шмат дзе ў каментах падкрэсліваюць, якія пачуцці ў рускіх у дадзены момант: украінцы браты, якіх захапіла злачынная ўлада, ці нехта ўсё ж спачувае народу, які вядзе барацьбу за сваю свабоду.

У фэйсбуку эксперымент набраў амаль 1 мільён праглядаў і 35 тысяч рэпостаў, яшчэ 210 тысяч маецца на ютубе.

А што пра гэта думаеце вы?

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера