Знайсці
09.04.2018 / 12:00РусŁacБел

Заўтра — вельмі цёпла, месцамі да +24°С, але ў сераду зноў пахаладае

Фота Юліі Міцкевіч

У аўторак чакаецца вельмі цёплае надвор'е.

Ноччу + 6 … + 11°С, максімальная тэмпература днём + 15 … + 21°С, па паўднёвым захадзе да + 24°С.

У Мінску заўтра чакаецца да +19°С, сонечна.

11 красавіка, у сераду, на Беларусь стане паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі. Ноччу + 2 … + 8°С, удзень + 10 … + 15°С, толькі на поўдні да + 16 … + 20°С.

У Мінску прагназуецца +9—11°С.

У чацвер, 12 красавіка, удзень максімум + 10 … + 16°С; у паўднёвых раёнах + 17 … + 19 ° С.

13 красавіка, у пятніцу, ноччу замаразкі, тэмпература складзе -3 … + 4°С, удзень максімум + 10 … + 16°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера