Знайсці
08.04.2018 / 21:3347РусŁacБел

Як расійскія камуністы павіншавалі вернікаў з Вялікаднем

Старшыня расійскай кампартыі Генадзь Зюганаў змясціў на партыйным сайце віншаванне вернікам у гонар Вялікадня. Вось асобныя вытрымкі з гэтага «віншавання»:

«Падзеі апошняга часу сталі сутнасцю ўсяго таго, што суправаджае ўзыходжанне на шляху да Праўды і сцвярджэнні Дабра. Вяртанне Расіяй сваёй місіі вялікай дзяржавы выклікала лютае процідзеянне нашых пастаянных ворагаў, зброяй якіх сталі хлусня, пагрозы, паклёпы. Але мы гэта ўжо перажывалі. Роўна сто гадоў таму, калі пачалася інтэрвенцыя 14 дзяржаў супраць маладой Савецкай Расіі…»

«…У нашай гісторыі мы не ўпершыню сутыкаемся з лютым напорам суседзяў па планеце на нашу краіну. І нам не прывыкаць самастойна адбівацца ад цёмных сіл. Вось толькі зараз мы не адчуваем належнай падтрымкі працоўных тых краін, дзе кіруе фінансава-алігархічны капітал. Народы маўчаць, бо сталі ахвярамі сацыяльнай інжынерыі, выдасканаленых прыёмаў кіравання масавай свядомасцю, калі замест палітыкі — паліттэхналогія, замест ведаў — інфармацыя, калі не сумленне мерка ўчынкаў людзей і народаў, а чысты разлік і выгада. У такой сітуацыі нялёгка спыніць шэсце сусветнага зла».

 

А як вы думаеце, ці маюць камуністы маральнае права віншаваць з рэлігійнымі святамі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930