Знайсці
08.04.2018 / 19:235РусŁacБел

Мужчына, які заехаў у натоўп у Нямеччыне, не быў звязаны з ісламістамі

48-гадовы немец, які 7 красавіка ўрэзаўся ў натоўп людзей у горадзе Мюнстары (Германія), не меў саўдзельнікаў і не быў звязаны з тэрарыстычнымі групоўкамі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Паўночнага Рэйна-Вестфаліі Герберта Рэула.

«Цяпер мы ведаем, што цалкам верагодна, гэта адзіны вінаваты, немец. Ёсць шмат указанняў на тое, што гэтая асоба мела псіхічныя адхіленні. Гэта неабходна старанна расследаваць», — заявіў міністр падчас ушанавання памяці загінуўшых.

Таксама Рэул паведаміў, што не было ніякіх прыкмет сувязі з ісламісцкімі баявымі дзеяннямі і падазраваны не быў бежанцам.

7 красавіка ў нямецкім горадзе Мюнстар ў натоўп людзей урэзаўся грузавік. За рулём грузавіка знаходзіўся псіхічна нестабільны немец Енс Р.

У выніку наезду прыкладна 20 чалавек атрымалі раненні, шасцёра пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане. Па абноўленых дадзеных, загінулі тры чалавекі, у тым ліку кіроўца грузавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера