Знайсці
07.04.2018 / 15:374РусŁacБел

Будзьце пільнымі: у месцах рамонту на МКАД усталяваныя камеры хуткасці, якія ловяць кіроўцаў на 70 км/г

Датчыкі кантролю хуткасці з'явяцца ў месцах рамонту на МКАД. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар мінскага «Гаррамаўтадара» Дзяніс Глінскі.

«Ад гэтага года ва ўсіх месцах вытворчасці работ на МКАД, думаю, і на магістральных вуліцах горада, будуць усталёўвацца мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Перш за ўсё для бяспекі нашых работнікаў. Такое рашэнне прынята сумесна з ДАІ Мінска», — сказаў Дзяніс Глінскі.

На 12-м кіламетры МКАД каля Чыжоўкі ўжо ўсталяваная камера фіксацыі хуткасці. Абмежаванне на гэтым участку — 70 км/ч, перадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930