Знайсці
07.04.2018 / 12:4614РусŁacБел

У смяротнай аварыі пад Фаніпалем сышлося ўсё: непрышпілены п'яны ліхач на аўто без страхоўкі і тэхагляду

У Дзяржынскім раёне 24-гадовы п'яны кіроўца «Фальксваген Вента» ўрэзаўся ў дрэва, загінуў пасажыр.

Як паведамляе мінскае ДАІ, аварыя адбылася 6 красавіка каля 16:30 побач з Фаніпалем.

Чацвёра маладзёнаў ехалі ў Дзяржынск, шмат разоў на вялікай хуткасці перастройваючыся з паласы ў паласу. Урэшце кіроўца не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам.

27-гадовы пасажыр з пярэдняга крэсла загінуў адразу, кіроўца і яшчэ двое пасажыраў у рэанімацыі.

Усе яны былі п'яныя і непрышпіленыя.

Зняты з уліку аўтамабіль без тэхагляду і страхоўкі належаў пасажырцы.

Заведзеная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930