Знайсці
06.04.2018 / 21:403РусŁacБел

Украінскія вайскоўцы выпадкова паказалі незвычайны танк

Падчас дэманстрацыі новай браняванай рамонтна-эвакуацыйнай машыны (БРЭМ-84) «Атлет», украінскія вайскоўцы выпадкова паказалі незвычайны танк. Незвычайную машыну можна бачыць у роліку «Украбаронпрома».

Невядомы танк бачны на 26-й секундзе відэа, БРЭМ-84 «Атлет» перамяшчае яго ў якасці грузу.

Вонкава танк аддалена падобны на савецкі Т-72, але мае незвычайна доўгі корпус і вежу, якія надаюць яму падабенства з амерыканскім танкам Abrams або нямецкім Leopard, адзначае «Россійская газета». Хутчэй за ўсё, гэта дэманстрацыйны макет, сабраны з баявой машыны пяхоты і танка Т-72-120.

Танк Т-72-120 украінскія спецыялісты распрацавалі спецыяльна пад стандарты НАТО. Для яго стварылі новую 120-мм гладкаствольную танкавую гармату КБМ2. У задняй частцы вежы ўсталявалі нішу, у якой размяшчаецца аўтамат зараджання з 22 унітарнымі стрэламі. Іншы боекамплект (20 снарадаў) размешчаны ў кармавой частцы баявога аддзялення. Гэты танк дэманстраваўся ў канцы 90-х гадоў на выставе ў Абу-Дабі, але яго ніхто не купіў.

У 2000-х гадах на базе гэтага танка была створана цяжкая баявая машына пяхоты БМТ-72. Яна ўяўляла сабой вежу ад Т-72-120. Гэтая баявая машына часта мільгала на міжнародных выставах, але таксама аказалася незапатрабаванай у пакупнікоў. Хутчэй за ўсё, на відэа трапіла менавіта яна.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера