Знайсці
06.04.2018 / 21:097РусŁacБел

Жыхарка Брэста, якая забіла 30 гадоў таму мужа, засекла сына сякерай

Жыхарка Брэста, якая пакутуе ад псіхічнага захворвання, забіла мужа, а праз 30 гадоў пазбавіла жыцця сына, паведамляе БелТА.

Злачынства было здзейснена ў лістападзе 2017 года. Падчас сваркі з сынам 67-гадовая жыхарка Брэста нанесла яму не менш за сем удараў сякерай па галаве, а затым здушыла горла. Ад атрыманых траўм 37-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння.

У ходзе следства высветлілася, што 30 гадоў таму пры падобных абставінах жанчына забіла свайго мужа. Тады па медыцынскіх паказаннях да яе былі ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Падчас расследавання жанчына ў чарговы раз прайшла псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Па заключэнні спецыялістаў, у перыяд здзяйснення злачынства яна не ўсведамляла значэння сваіх дзеянняў і не магла кіраваць імі. Следства прыйшло да высновы, што абвінавачаная мае патрэбу ва ўжыванні да яе прымусовых мер бяспекі і лячэння са змяшчэннем у стацыянар пад строгім наглядам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930