Знайсці
06.04.2018 / 19:1221РусŁacБел

У 56 гадоў памёр двухразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Курловіч

На 57-м годзе жыцця памёр двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі, Аляксандр Курловіч, паведамляе Міністэрства спорту Беларусі.

Ураджэнец горада Гродна, ён быў чатырохразовым чэмпіёнам свету, двухразовым чэмпіёнам Еўропы, уладальнікам Кубка свету. Дванаццаць разоў усталёўваў рэкорды планеты. Быў сябрам выканкамаў Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый цяжкай атлетыкі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Узначальваў Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930