Знайсці
07.04.2018 / 10:594РусŁacБел

Гурт «Тлушч» прэзентаваў новы кліп і запрашае ўсіх на вялікі сольны канцэрт з вольным уваходам ВІДЭА

Беларускамоўны панк-рок гурт «Тлушч» прэзентаваў новае відэа. Таксама 19 красавіка ў клубе TNT а 20.00 адбудзецца іх вялікі сольны канцэрт.

Новы міні-альбом «Зашквар» удзельнікі гурта плануюць прэзентаваць 9 красавіка ў суполцы «Укантакце».

«На новай кружэлцы хапае рознага — рэтра-вэйв, хіп-хоп, джаз, і, вядома, панк. Мяркуеце, такое сумяшчаць зашкварна? А нам дык норм! Прыходзьце і пачуйце самі новы Тлушч, а таксама найлепшыя спевы каманды за іхнюю больш чым пяцігадовую кар'еру», — пішуць удзельнікі гурта «Укантакце».

Добрая атмасфера і вясёлы настрой — абавязковыя атрыбуты кожнага канцэрта хлопцаў. «Тлушч» адметныя сваімі іранічнымі тэкстамі песняў, таму і кліп атрымаўся з пачуццём гумару:

Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера