Знайсці
06.04.2018 / 22:3013РусŁacБел

У Перу выяўленыя новыя загадкавыя старажытныя ўзоры на палях ФОТА

З дапамогай беспілотных лятаючых апаратаў археолагі выявілі больш за 50 новых геогліфаў у перуанскай правінцыі Пальпа, піша National Geographic.

Фота гэтае і ніжэй: Luis Jaime Castillo, Palpa Nasca Project/National Geographic

Іх не было бачна на ранейшых спадарожнікавых здымках праз недастатковае разрозненне, але здымкі з дрона аказаліся вельмі якаснымі. Так былі выяўленыя дзясяткі невядомых раней малюнкаў.

Некаторыя з геогліфаў належаць культуры Наска, прадстаўнікі якое жылі тут паміж 200 і 700 гадамі н.э. Больш раннія малюнкі пакінулі прадстаўнікі культур Паракас і Топара, якія панавалі на гэтых абшарах у 500-200 гадах н.э.

Лініі Наска звычайна ствараліся так, каб іх было відаць толькі зверху. Геогліфы ж культуры Паракас малявалі на схілах узгоркаў, таму іх маглі бачыць жыхары суседніх паселішчаў. 

Паводле археолагаў, большасць з гэтых фігур — ваяры, аднак ёсць і выявы птушак і жывёл (напрыклад, пелікан даўжынёй больш за 400 метраў).

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930