Знайсці
06.04.2018 / 12:54РусŁacБел

ТБМ арганізуе вечарыну памяці Барыса Кіта

Сёння споўнілася б 108 гадоў Барысу Кіту — беларускаму асветніку і амерыканскаму навукоўцу, аднаму з распрацоўшчыкаў ракетнага паліва для амерыканскай касмічнай праграмы. Ён памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне, пахаваны на могілках праваслаўнай царквы Святой Елізаветы ў Вісбадэне.

11 красавіка ТБМ запрашае на сустрэчу, прысвечаную слыннаму беларусу. Удзел у імпрэзе возьмуць пісьменніца Лідзія Савік, гісторык і даследчыца Наталля Гардзіенка і журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі.

Вечарына адбудзецца на сядзібе ТБМ, пачатак а 18.45 (вул. Румянцава, 13).

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930