Знайсці
05.04.2018 / 22:024РусŁacБел

Пучдэмона выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе

Лідар каталонскіх сепаратыстаў, затрыманы ў Германіі, выйдзе на волю пад заклад у 75 000 еўра. Пагроза яго высылкі ў Іспанію па-ранейшаму застаецца высокай, паведамляе DW.

Лідар каталонскіх сепаратыстаў Карлес Пучдэмон выпушчаны з-пад варты ў Германіі пад падпіску аб нявыездзе. Вярхоўны зямельны суд Шлезвіг-Гальштэйна ў чацвер, 5 красавіка, прыняў рашэнне экстрадзіраваць каталонскага палітыка. Разам з тым яго выпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе і пад заклад у 75 000 еўра.

Рашэнне аб экстрадыцыі грунтуецца на абвінавачванні Іспаніяй Пучдэмона ў растраце дзяржаўных сродкаў, але не на абвінавачванні ў арганізацыі бунту. Аднак канчатковае рашэнне пра лёс каталонскага палітыка будзе прымаць Генеральная пракуратура Германіі.

55-гадовы Карлес Пучдэмон ў кастрычніку 2017 года абвясціў незалежнасць Каталоніі ад Іспаніі і затым збег у Бельгію, ратуючыся ад пераследу з боку іспанскай юстыцыі. 25 сакавіка ён быў затрыманы ў Германіі, праз тэрыторыю якой ён праязджаў, вяртаючыся з Фінляндыі ў Бельгію.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера