Знайсці
05.04.2018 / 20:11РусŁacБел

Жанчына з Пінскага раёна абвінавачваецца ў забойстве нованароджанай дачкі

21 студзеня за сваёй кватэры ва ўстанову аховы здароўя брыгадай хуткай дапамогі была дастаўлена жыхарка Пінскага раёна 1982 года нараджэння з падазрэннем на выкідыш, паведамляе Следчы камітэт.

Падчас агляду кватэры жанчыны следчыя выявілі ў яе жаночай сумачцы труп нованароджанага дзіцяці жаночага полу з множнымі ранкамі і сінякамі, які быў загорнуты ў палімерны пакет.

Праведзенай судова-медыцынскай экспертызай было высветлена, што смерць дзіцяці наступіла ў выніку асфіксіі.

Цяпер жанчыне выстаўлена абвінавачанне на падставе п.2 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Да яе ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

З мэтай высвятлення псіхічнага стану абвінавачванай пасля родаў следчым прызначаная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930