Знайсці
05.04.2018 / 19:467РусŁacБел

Віцебская мытня затрымала відэакарты і мацярынскія платы на 200 тысяч даляраў

У суправаджальных дакументах на буйную партыю камп'ютарных камплектуючых віцебскія мытнікі выявілі недакладныя звесткі пра кошт: ён быў заніжаны ў дзевяць разоў, паведамляе Віцебская мытня.

Тавар накіроўваўся з Латвіі ў грузавым аўтамабілі DAF праз пункт пропуску «Урбаны».

У прадстаўленых кіроўцам да мытнага афармлення дакументах было пазначана, што ў грузавым адсеку аўто перамяшчаецца больш за 3,5 тысячы мацярынскіх плат і відэакарт. Аказалася, што гэта сапраўдная колькасць камплектуючых, але кошт тавару быў заніжаны.

У адпаведнасці з атрыманай ад фірмы-вытворцы інфармацыяй высветлілася, што рэальны кошт партыі камплектуючых у дзевяць разоў перавышае заяўленую і складае больш за 417 тысяч рублёў.

Перавозчык абсталявання хацеў ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у поўным аб'ёме, тым самым зэканоміць больш за 68 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера