Знайсці
05.04.2018 / 18:559РусŁacБел

Экспертызу цел загінулых у катастрофе Ан-148 адклалі пасля пажару ў Кемераве — у Расіі бракуе неабходных спецыялістаў

Сваякам загінулых у лютым пры падзенні самалёта «Саратаўскіх авіяліній» Ан-148 паведамілі, што з-за пажару ў Кемераўскім ГЦ «Зімовая вішня» экспертызу цел «адсунулі на нявызначаны тэрмін» з-за недахопу спецыялістаў. Пра гэта паведамляе «Московскій комсомолец» са спасылкай на маці загінулай жыхаркі Навасібірска Дар'і Талмасавай.

У першыя дні пасля авіякатастрофы сваякам загінулых абяцалі, што генетычную экспертызу астанкаў правядуць у максімальна кароткія тэрміны, аднак прайшло больш за 50 дзён, і пахаваць блізкіх яны не могуць, распавяла Ганна Талмасава. «Нам сказалі, што прыйдзецца чакаць яшчэ паўгода, а то і год. Але гэта ж невыносна», — сказала яна.

Як растлумачыў ёй следчы, на дадзены момант ідэнтыфікаваныя ўсе, хто загінуў, але агульны аб'ём работ па апазнанні выкананы толькі на 25 адсоткаў. Па словах Талмасавай, прычына маруджання ў тым, што мала кадраў: у рабоце задзейнічаны ўсяго 9 маскоўскіх спецыялістаў. Акрамя таго, нядаўна ёй паведамілі, што экспертызу ахвяр лютаўскай авіякатастрофы вырашылі адкласці, каб хутчэй апазнаць загінулых у Кемераўскім пажары дзяцей.

«Я разумею, там загінулі дзеці, там трагедыя. Але і ў нас загінулі сваякі. І з-за не менш страшнай трагедыі. Не дай Бог здарыцца яшчэ адна бяда — і мы наогул адыдзем на трэці план? » — абурылася Талмасава. Паводле яе слоў, пакуль сваякам прапанавалі хаваць загінуўшых у выніку авіякатастрофы па частках — па меры апазнання рэшткаў цел.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера