Знайсці
05.04.2018 / 17:3720РусŁacБел

Створаная прылада, якая чытае думкі: галасавы памочнік адкажа на пытанне, пра якое вы проста падумалі

Даследчыкі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута распрацавалі прыладу, якая мацуецца да твару і разумее думкі карыстальніка, піша sciencealert.com.

Сістэма AlterEgo складаецца з пераноснай гарнітуры, якая надзяваецца на вуха і сківіцу карыстальніка, а таксама вылічальнай сістэмы апрацоўкі звестак.

У працы прылады выкарыстоўваецца з'ява субвакалізацыі: калі чалавек уяўляе якое-небудзь слова, мозг пасылае сігналы ў цягліцы твару і горла, каб сфармаваць гэтае слова для вымаўлення.

AlterEgo счытвае гэтыя сігналы, апрацоўвае іх, і галасавы памочнік выдае зваротную сувязь. Што праўда, пакуль сістэма працуе толькі з кароткім спісам фраз і словаў, якія карыстальнік загадзя прамаўляе ў думках, каб наладзіць прыладу пад сябе. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930