Знайсці
05.04.2018 / 14:0436РусŁacБел

Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што ў Расіі няма алігархаў

ria.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква не атрымлівала афіцыйных пацверджанняў інфармацыі пра магчымае хуткае ўключэнне бізнэсменаў з Расіі ў санкцыйныя спісы ў ЗША, павеламляе Gazeta.ru

«Усе навінныя падставы, якія вы згадалі, яны сапраўды дастаткова шмат фігуруюць у паведамленнях СМІ напярэдадні і сёння, у тым ліку і ў першую чаргу ў англасаксонскіх СМІ. Але якіх-небудзь афіцыйных пацверджанняў ці афіцыйных заяў на гэты конт мы не бачым. Вы ведаеце, што сітуацыя досыць няпростая ў цэлым, яна вельмі напружаная і таму, вядома, кіравацца паведамленнямі СМІ мы не можам», — сказаў Пяскоў.

Ён таксама дадаў, што ў Расіі няма алігархаў.

«Фразу «расійскія алігархі» лічым недарэчнай. Даўно прайшоў той час, калі ў Расіі былі алігархі, у Расіі няма алігархаў», - адзначыў Пяскоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера