Знайсці
05.04.2018 / 13:3928РусŁacБел

«Некаторыя проста абнаглелі» — Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне кантролю за міністрамі

У Беларусі ўзмацняюць кантроль за працай кіраўнікоў, асабліва членаў урада і міністраў. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прызначаючы Віталя Дрожжу міністрам лясной гаспадаркі, піша БелТА.

«Глядзіце, каб усё было сумленна і прыстойна. Мы ўзмацняем кантроль, я пра гэта часта гавару, за працай кіраўнікоў, асабліва чальцоў урада, міністраў, бо некаторыя проста абнаглелі. І з такімі мы разбіраемся імгненна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што на пасаду міністра лясной гаспадаркі разглядалася мноства кандыдатур, а зацягваць з прызначэннем не хацелася. «Лес не можа быць безгаспадарным нават адзін тыдзень, вы гэта лепш за мяне ведаеце», - заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Віталь Дрожжа для кіруючага складу міністэрства чалавек новы, і ў гэтым яго перавага. «Вы не завязаныя тут ні на якія колы, ні з кім не рыбачылі і не палявалі, дамы камусьці ці лазні не будавалі. Таму вы чалавек чысты, рукі ў вас чыстыя, вопыт ёсць. Дзейнічайце і ня глядзіце па баках. Калі хто вас хоча зацягнуць не туды, куды трэба, знайдзіце магчымасць мяне пра гэта праінфармаваць. Ні ў якім разе не паддавайцеся на нейкія хітраспляценні, усё павінна быць сумленна», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Хацелася б, каб вы гэта ваша годнасць - што вы нікому нічога не абавязаны і ні на каго не завязаныя, як у нас кажуць — ўвасобілі ў жыццё. Лёгка вам не будзе, вы ведаеце маё стаўленне да прыроды і да лесу», - папярэдзіў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930