Знайсці
05.04.2018 / 13:3135РусŁacБел

Лукашэнка аднавіў пасаду галоўнага ідэолага і прызначыў на яе юрыста, былога вайскоўца

Уладзімір Жаўняк (у цэнтры)

Уладзімір Жаўняк прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі і СМІ.

Ад лютага 2017 года такой пасады проста не існавала — абавязкі галоўнага ідэолага падзялілі прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Максім Рыжанкоў.

«Але ад гэтай ідэі, шчыра кажучы, сёння і я, і кіраўнік Адміністрацыі адмаўляемся. Нам патрэбны такі чалавек, які будзе ўмець і сам размаўляць з людзьмі, і займацца са сродкамі масавай інфармацыі, арганізоўваць іх, і іншымі пытаннямі, якія тычацца ідэалогіі нашай дзяржавы. Гэта ідэалагічная праца, гэта асноўнае», — патлумачыў Лукашэнка.

Ён паставіў перад Жаўняком задачу «асучасніць сістэму ідэалагічнай работы», паведамляе БелТА.

«У сферы ідэалогіі нам трэба выбудоўваць добрую сістэму. І прамой працы з людзьмі. І асучасніваць яе. Бо ездзіць па працоўных калектывах і з імі весці дыялог, размаўляць — гэта вельмі важна, заўсёды з людзьмі трэба размаўляць. Але гэтага ўжо мала. Па усе працоўныя калектывы не паедзеш і з дзесяццю мільёнамі не паедзеш. ідэалагічнай працай трэба займацца ўсім, пачынаючы ад прэзідэнта і заканчваючы кіраўнікамі прадпрыемстваў. Якая гэтая будзе сістэма — вам з кіраўніком Адміністрацыі яе выбудоўваць і з вашымі падначаленымі», — заявіў Лукашэнка.

Звяртаючыся да Уладзіміра Жаўняка, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Вы чалавек, можна сказаць, вайсковы. Былых вайскоўцаў не бывае. Гэта таксама добра. Мы ўжо занадта размаўляць па розных пытаннях навучыліся замест таго, каб браць і рабіць нешта, ствараць сістэму, патрабаваць. Каб гэта было прыгожа, добра. І ўжо менш трэба размаўляць, а больш дзейнічаць».

***

Уладзімір Жаўняк нарадзіўся ў 1968 годзе ў Хойніках. У 1989 годзе скончыў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, у 1985—2002 гадах служыў ва Узброеных Сілах. З 2002 па 2006 год — галоўны спецыяліст, дарадца-кансультант аддзялення заканадаўства па пытаннях нацыянальнай бяспекі, праваахоўных і судовых органаў Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2006-2008 гадах - намеснік начальніка названага аддзялення. У 2008-2014 гадах - начальнік упраўлення заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

З 2014 года па цяперашні час працаваў на пасадзе намесніка дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера