Знайсці
05.04.2018 / 10:4736РусŁacБел

«Замест гуляйполя зласлоўя атрымаем камфортнае асяроддзе»: міністр інфармацыі пракаментаваў новы законапраект аб СМІ

Фота Волі Афіцэравай

Новы законапраект аб СМІ заснаваны на сусветным вопыце. На гэта звярнуў увагу міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю газеце «СБ. Беларусь сегодня».

«Кожная краіна, зыходзячы з сваіх асаблівасцяў развіцця, выбірае і рэалізуе найбольш аптымальны варыянт кантролю за інтэрнэтам», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

«Законапраект, што абмяркоўваецца зараз, заснаваны на сусветным вопыце. Ён абяцае роўныя ўмовы працы для ўсіх журналістаў. Забяспечыць адказнасць уладальнікаў парталаў і сайтаў за любую інфармацыю, размешчаную ў сетцы. Замест гуляйполя зласлоўя мы атрымаем камфортнае інтэрнэт-асяроддзе, абароненае законам, якое зробіць наша ўласнае наведванне сеткі больш зручным, а знаходжанне там нашых дзяцей — больш бяспечным», - рэзюмаваў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930