Знайсці
04.04.2018 / 21:4724РусŁacБел

У Тайландзе Насту Рыбку і Алекса Лэслі абвінавацілі ў згвалтаванні

Паліцыя Патаі прыняла заяву ад пацярпелых, якія абвінавачваюць беларусаў Настассю Вашукевіч (Насту Рыбку), Аляксандра Кірылава (Алекса Лэслі), арыштаваных за правядзенне нелегальнага «сэкс-трэнінгу», у згвалтаванні і арганізацыі прастытуцыі. Пра гэта РІА Новості распавяла крыніца ў гарадскім аддзеле крымінальнай паліцыі.

«Як я зразумеў, асноўныя абвінавачванні ў заяве выстаўлены супраць аднаго з арыштаваных за «сэкс-трэнінг», а астатнія абвінавачваюцца як саўдзельнікі», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Суд над Рыбкай, Лэслі і яшчэ сямю фігурантамі прызначаны на 17 красавіка. Але адвакат ужо папрасіў суд перанесці слуханні на больш ранні тэрмін, бо абвінавачаныя хочуць прызнаць віну, як гэта зрабілі трое іх таварышаў, якія атрымалі ўмоўныя тэрміны і невялікія штрафы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера