Знайсці
04.04.2018 / 18:0924РусŁacБел

Жыхара Мінска аштрафавалі на 735 рублёў за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы

Пасля дапрацоўкі пратакола па ч.3 арт. 23.34 КаАП Беларусі блогера Эдуарда Пальчыса, які 21 лютага збіраў подпісы ў падтрымку беларускай мовы, судзілі, піша «Вясна».

Эдуард Пальчыс пацвердзіў, што збіраў подпісы.

Суд прызнаў яго вінаватым па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь і аштрафаваў на 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

Нагадаем, 13 сакавіка адбыўся судовы разгляд над Эдуардам Пальчысам. Суддзя Фрунзенскага раёна А. Скуратовіч адправіла справу на дапрацоўку, бо не ўгледзела ў дзеяннях Эдуарда Пальчыса склад адміністрацыйнага правапарушэння. 

Такім чынам, агульная сума штрафаў за зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы па стане на 4 красавіка складае 320 базавых велічыняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930