Знайсці
04.04.2018 / 16:594РусŁacБел

Партыю нелегальных цыгарэт на 84 тысячы рублёў знайшлі ў брэсцкім гаражы

Агулам канфіскавана амаль 64 тысячы пачкаў цыгарэт на агульную суму больш за 84,5 тысячы рублёў. На тытунёвай прадукцыі адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця, на частцы партыі адсутнічалі акцызы, паведамляе УУС Мінгарвыканкама.

Буйная партыя тытунёвых вырабаў была знойдзена ў выніку правядзення сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікаў Мінскага РУУС, прадстаўнікоў Дзяржпагранкамітэта і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Баранавічы.

Цыгарэты былі без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця. 29-гадовы гаспадар гаражнага памяшкання растлумачыў, што частка цыгарэт належыць яму, іншая частка — сябру-жыхару Украіны. Тытунёвыя вырабы нібыта былі набыты для асабістага спажывання.

У дзеяннях фігуранта супрацоўнікі БЭЗ угледжваюць прыкметы складу адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 12.27 КаАП Беларусі. Санкцыі цягнуць накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй тытунёвай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930